ГЛАВНОЕ УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
ГРОДНЕНСКОГО ОБЛАСТНОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
«ИВЬЕВСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ КОЛЛЕДЖ»
231337, Гродненская область, г. Ивье, ул. Молодежная, 4 | |
(8-01595) 6-38-85 – приемная комиссия | |
(8-01595) 6-38-65 - приемная | |
(8-01595) 6-38-66 - директор | |
(8-01595) 6-38-70 - бухгалтерия | |
E-mail: mail@igspl.by |
Пред. ← Карта сайта → След.
Крок за крокам, у нагу з часам, апяраджаючы яго
[Сокращенный вариант статьи из архива газеты «Іўеўскі край». Дата публикации неизвестна.]
Шапка з кукардай, рамень з бліскучай спражкай з надпісам «РУ» («Ремесленное училище»). Як зайздросцілi ім хлапчукі - першым выхаванцам прафесійнага навучання! З таго часу, як Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР быў выданы ўказ аб стварэнні Камітэта працоўных рэзерваў, прайшло 60 гадоў. Гэты дзень, 2 кастрычніка 1940 года, i значыцца днём нараджэння прафтэхадукацыі ў нашай краіне.
Стаяў ля вытокаў стварэння прафесійнага навучання у Беларусі М.X. Xaciн, які i быў першым начальнікам Упраўлення працоўных рэзерваў.
Гісторыя развіцця сістэмы, прафтахадукацыі не была такой "гладкай", якой бачыцца нам цяпер. Усё было - пoспexi i няўдачы. Але паступова, крок за крокам, яна цвёрда, упэўнена стала на ногі. Сёння - гэта мэтанакіраваная, уласная сістэма адукацыі.
Зараз на тэрыторыі Беларусі дзейнічае 249 ПТВ, дзе навучаецца 135 тысяч чалавек. Армія інжынерна-педагагічных работнікаў складае 14,2 тыс. чалавек, кожны год выпускаецца 54 тысячы навучэнцаў па 350 прафесіях.
- Нашаму раёну пашанцавала 20 гадоў таму назад, калі на яго тэрыторыі пачало працаваць ПТВ-197, — вось так шчыpa i проста падчас урачыстага сходу з нагоды 60-годдзя прафтэхадукацыі сказаў старшыня Іўеўскага райвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў НС РБ М. Дуніч.
Больш за 50 працэнтаў працуючых у ПТВ-197 пачыналі сваю дзейнасць у недабудаваных карпусах, майстэрнях. Менавіта яны cвaiмi рукамі, укладваючы ўсю душу ў справу, ператварылі навучальную установу з будаўнічай пляцоўкі ў магутны прафесійна-тэхнічны комплекс.
- Калі нас накіравалі працаваць у Іўеўскае ПТВ, — успамінае выкладчык інфарматыкі С. Скляповіч, — то працаваць прыйшлося… звычайнымі вартаўнікамі. Вучэбны корпус быў недабудаваным, а абсталяванне завезена. Вось мы яго i ахоўвалі. Зіма 1979 года была суровай, а ў нас была адна пара валёнак, якую падчас дзяжурства перадавалі па чарзе. I ўсё, што пакінулі недаробленым будаўнікі, выконвалі мы, выкладчыкі i майстры вытворчага навучання, — працягвае Святлана Мікалаеўна.
Дванаццаць гадоў прайшло з таго часу, як Іўeўcкae ПТВ-197 узначаліў Васілій Ўладзіміравіч Русак. Гэта энергічны, няўрымслівы чалавек, які сваей стараннай працай, асабістым прыкладам зараджае калектыў агеньчыкамі энтузіязму, працалюбства, творчасці. За дасягнутыя пocпexi ў сістэме прафесійнага навучання ён з'яўляецца выдатнікам прафтэхадукацыі РБ. Менавіта дзякуючы яго арганізатарскім здольнасцям, веданню справы Іўеўскае ПТВ з'яўляецца адным з лепшых у рэспубліцы i ў вобласці.
Уся працоуная дзейнасць звязана з гэтай навучальнай установай у Л. Кузьміч, Т. Сакалоўскай, I. Дашчэчка, I. Кузьміной, Н. Хільман. Многія былыя выпycкнікi Іўеўскага ПТВ-197 папоўнілі яго калектыў. Гэта Ч. Бурнос, Я. Дапль, Т. Тучкоўскі, А. Галяк, Н. Едка.
Пред. ← Карта сайта → След.