ГЛАВНОЕ УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
ГРОДНЕНСКОГО ОБЛАСТНОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА

УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
«ИВЬЕВСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ КОЛЛЕДЖ»

231337, Гродненская область, г. Ивье,
ул. Молодежная, 4
(8-01595) 6-38-85 – приемная комиссия
(8-01595) 6-38-65 - приемная
(8-01595) 6-38-66 - директор
(8-01595) 6-38-70 - бухгалтерия
E-mail: mail@igspl.by

Году народнага адзінства была прысвечана паэтычная пляцоўка “Беларусь – мая Радзіма”, арганізаваная бібліятэкай ліцэя

З творамі мясцовых паэтаў можна было пазнаёміцца і праз тэматычную літаратурную выстаўку «Нам засталася спадчына». У падборцы гэтай літаратуры – выданні, якія ўваскрасаюць старонкі з жыцця народа, яго гісторыі, і спрыяюць разуменню, што мы нашчадкі гэтай гісторыі, традыцый народа, яго культуры, у нас адна краіна, якую нам любіць і берагчы, як родную маці.

Наведвальнікі паэтычнай пляцоўкі атрымалі брашураванае выданне вершаў геранёнскай паэтэсы Алены Смалянічэнка.

Бібліятэка Іўеўскага ліцэю атрымала чарговыя прыемныя падарунакі ад геранёнскай паэтэсы Алены Смалянічэнка – новы паэтычны зборнік “Барвінак”. Гэта чацвёрты зборнік вершаў, прысвечаных малой Радзіме, гораду Гродна, пагранічнай заставе “Геранёны”, напоўненых каханнем, роздумам аб жаночым лёсе, яскаравым гумарам, любоўю да прыроды.

Першы нумар часопісу 2021 года “Планета – семья”, дзе надрукаваны верш Алены Смалянічэнка - “Безбацькоўства”.

Кнігу “Нявыдуманыя гісторыі нон - фікшн” – сур’ёзныя і вяселыя падзеі, жарты.

Алена Іванаўна Смалянічэнка – пісьменніца, мясцовы краязнаўца. Нарадзілася ў в. Кудэйшы на Іўеўшчыне. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я. Купалы. Працавала ў Геранёнскай сярэдняй школе педагогам-арганізатарам і настаўніцай сусветнай мастацкай культуры.

Друкавалася ў часопісе “Бярозка”, газетах “Іўеўскі край” і “Новая жанчына”, альманахах “Голас надзеі 2008” і “Гоман”, зборніках паэзіі “Подыхам адзіным” і “Паэзія 2011”.

Лаўрэат абласнога фестывалю “Поэзия - души движенье”.

Выдала кніжачкі вершаў, на 12 з іх Яўген Петрашэвіч і Яўген Карпуць напісалі песні.

У 2020 годзе Алена Іванаўна падаравала свае яшчэ дзве надрукаваныя кніжкі “Геранёны”: даведачна-інфармацыйны матэрыял” і “Касцёл Святога Мікалая ў аг. Геранёны”, якія з задавальненнем чытаюць навучэнцы ліцэю.

Дата публикации: 08.06.2021

Наш адрес и контакты | Режим работы колледжа | Одно окно | Наши реквизиты | Горячая линия | Для поступающих | Карта сайта
Лицензия на образовательную деятельность:
33200000010675
Политика в отношении обработки
персональных данных
Статистика посещений Яндекс.Метрика | Номер ресурса в БелГИЭ: 137297 | Номер свидетельства в НИРУП «ИППС»: 4141816821

Мы в социальных сетях: ВКонтакте | Одноклассники | Instagram | Threads | TikTok | Youtube      Портал рейтинговой оценки

Ивьевский государственный колледж, 2024 ©