ГЛАВНОЕ УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
ГРОДНЕНСКОГО ОБЛАСТНОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА

УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
«ИВЬЕВСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ КОЛЛЕДЖ»

231337, Гродненская область, г. Ивье,
ул. Молодежная, 4
(8-01595) 6-38-85 – приемная комиссия
(8-01595) 6-38-65 - приемная
(8-01595) 6-38-66 - директор
(8-01595) 6-38-70 - бухгалтерия
E-mail: mail@igspl.by

Калектыў працоўнікаў і навучэнцаў Іўеўскага ліцэя святкуе 75-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Дзень Незалежнасці, Дзень горада, 575-годдзе з дня першага ўпамінання Іўя ў пісьмовых крыніцах

Разам са сваёй краінай шырока і вольна святкавалі мы 75-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Дзень незалежнасці. У іўеўчан да гэтых вялікіх дат гарманічна прымкнула яшчэ адна – Дзень горада, 575-годдзе з дня першага ўпамінання Іўя ў пісьмовых крыніцах.

Свята пачалося ранкам у трох храмах горада: праваслаўным, каталіцкім і мусульманскай мячэці, дзе прайшлі Богаслужэнні за краіну, воінства, ва ўлады, за загінуўшых у імя Айчыны воінаў.

У 11 гадзін, бы раўчукі да агульнай ракі, працэсіі з трох храмаў накіраваліся ў цэнтр горада да памятнага знака ў гонар дабрасуседства і сяброўства людзей розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў Іўеўшчыны. Іх віталі дыктары свята, гаражане, госці ўрачыстасці.

На плошчы адбылося адкрыццё свята “ Квітней, Беларусь мая родная”. А затым на пляцоўцы з’явіліся ўдзельнікі патрыятычнай акцыі “Беларусь помніць”, якая прайшла ў нашай краіне і знайшла таксама водгукі ў сэрцах іўеўчан рознага ўзросту. Інакш і не можа быць у краіне, якая першай прыняла на сябе масіраваны ўдар нямецка-фашысцкіх войскаў, якая праз усю вайну змагалася ў глыбокім тыле захопнікаў і сярод былых савецкіх рэспублік назаўжды засталася з імем рэспублікі-партызанкі. У акцыі прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, калектываў працоўнікаў і навучэнцаў Іўеўскага ліцэя, арганізацый, школ, госці горада.

Свята выказала пашану і славу нашым дарагім ветэранам, працаўнікам тылу, якія разам адстаялі свабоду і незалежнаць Айчыны.

Дата публикации: 04.07.2019

Наш адрес и контакты | Режим работы колледжа | Одно окно | Наши реквизиты | Горячая линия | Для поступающих | Карта сайта
Лицензия на образовательную деятельность:
33200000010675
Политика в отношении обработки
персональных данных
Статистика посещений Яндекс.Метрика | Номер ресурса в БелГИЭ: 137297 | Номер свидетельства в НИРУП «ИППС»: 4141816821

Мы в социальных сетях: ВКонтакте | Одноклассники | Instagram | Threads | TikTok | Youtube      Портал рейтинговой оценки

Ивьевский государственный колледж, 2024 ©