ГЛАВНОЕ УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
ГРОДНЕНСКОГО ОБЛАСТНОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА

УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
«ИВЬЕВСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ КОЛЛЕДЖ»

231337, Гродненская область, г. Ивье,
ул. Молодежная, 4
(8-01595) 6-38-85 – приемная комиссия
(8-01595) 6-38-65 - приемная
(8-01595) 6-38-66 - директор
(8-01595) 6-38-70 - бухгалтерия
E-mail: mail@igspl.by

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы

Рэальная падтрымка і захаванне нашай роднай мовы — гэта асабісты клопат кожнага з нас. Навучэнцы Іўеўскага каледжа прымаючы ўдзел ў мерапрыемствах, прымеркаваных Дню роднай мовы, стварылі літаратурны чэлендж “Родная мова”.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Родная мова, як і ўласнае імя, мы атрымліваем яшчэ ў дзяцінстве. Яна наша велізарная каштоўнасць. Менавіта родная беларуская мова адлюстроўвае наш менталітэт, культуру і гісторыю народа. З дапамогай мовы мы перадаём свае думкі, размаўляем і спазнаем акаляючы свет.

Свята Дня роднай мовы было заснавана рашэннем 30 й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню становішча. Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення]. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржаў-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.

Дні роднай мовы пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі толькі ад часу залічэння ў 2009 годзе Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры беларускай мовы да ліку загрожаных. Ад таго часу бібліятэкі прысвячаюць святу кніжныя выставы беларускамоўных выданняў, конкурсы чытальнікаў і адмысловыя вечарыны. «Тое, што нас адрознівае ад іншых, — гэта беларуская мова. Нам не трэба ад гэтага адыхо¬дзіць», — адзна¬чыў нядаўна Прэзідэнт і выказаў спадзяванне, што ў краіне ўсе будуць імкнуцца да валодання родным словам.

Бібліятэкар каледжа Т. Шаўчук
Дата публикации: 20.02.2023

Наш адрес и контакты | Режим работы колледжа | Одно окно | Наши реквизиты | Горячая линия | Для поступающих | Карта сайта
Лицензия на образовательную деятельность:
33200000010675
Политика в отношении обработки
персональных данных
Статистика посещений Яндекс.Метрика | Номер ресурса в БелГИЭ: 137297 | Номер свидетельства в НИРУП «ИППС»: 4141816821

Мы в социальных сетях: ВКонтакте | Одноклассники | Instagram | Threads | TikTok | Youtube      Портал рейтинговой оценки

Ивьевский государственный колледж, 2024 ©