УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «ИВЬЕВСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ СЕЛЬСКОХОЗЯЙСТВЕННЫЙ ПРОФЕССИОНАЛЬНЫЙ ЛИЦЕЙ» Ивье. Диалог культур |
||||
Узведзены ў 1529 г. у паўднёва-заходняй частцы вёскі з цэглы побач з замкам віленскага ваяводы Альбрэхта Гаштольда як капліца. Каля 1771 г. капітальна перабудаваны (зменена афармленне інтэръера). Пасля пажару 1799 г. адноўлены на сродкі мясцовага шляхціца Яна Гераніма Прабоча. У 1859 г. да апсіды сіметрычна прыбудаваны сакрысція і капліца, побач з’явілася званіца; у 1883 г. прыўваходзе створаны прытвор, у 1880 г. надбудаваны франтон. Адрэстаўрыраваны ў 1928-29 гг. Храм разам з замкам адлюстраваны на малюнку Н.Орды 1875-77 гг. Пабудаваны ў стылі барока. Складаецца з прамавугольнага ў плане аб’ёму, 5-граннай апсіды з бакавымі нізкімі квадратнымі сакрысціямі і прытворам. Усе аб’ёмы накрыты 2-схільнымі дахамі, тарцы якіх закрыты прамавугольнымі шчытамі з трохвугольнымі франтонамі. Яруснае нарастанне аб’ёмаў пераходзіць у дамінанту агульнай кампазіцыі. Плоскасныя фасады лаканічна крапаваны лапаткамі і прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, апяразаны прафіляваным карнізам. Зала касцёла злучана з апсідай арачным прасветам і перакрыта лучковым скляпеннем з арнаментальным роспісам. Пасля пажару 1799 г. інтэр’ер набыў афармленне ў стылі барока. Цэнтральны і 2 бакавыя стукавыя алтары выкананы ў стылі класіцызму. Цэнтральны алтар 2-ярусны, расчлянёны калонамі карынфскага ордэра і аформлены драўлянай паліхромнай скульптурай, гарэльефным і жывапісным абразамі (“Ускрыжаванне”, “Узнясенне”, “Бог Саваоф”). Другі ярус алтара запоўнены абразом “Св. Мікалай”, завершаны фігурным шчытом са скульптурамі анёлаў. Паміж калонамі пастаўлены драўляныя скульптуры святых апосталаў Пятра і Паўла. Два бакавыя алтары па кампазіцыйнай будове і дэкоры аналагічныя цэнтральнаму. Дэкор аргана (драўляная скульптура Давіда з гуслямі і анёлаў, накладная разьба) у стылі ракако. Сюжэтныя і арнаментальныя матывы размалёўкі сцен і арачных праёмаў выкананы ў 1934 г. мастаком Чарнецкім з Вільні ў стылі “другога ракако”. У прасценках у арнаментальных медальёнах выявы евангелістаў. Канфігурацыя хораў захавала барочную крывалінейнасць, арган – ракайльную арнаментыку. Побач з касцёлам, каля плябаніі ў пачатку 21 ст. пастаўлена капліца з цэглы і бетону. Твор архітэктуры постгістарызму са стылізацыяй сярэдневяковай готыкі. Вертыкальна выцягнутая зграбных прапорцый вежа: на высокім 4-гранным пастаменце на 4 калонках узнесены спічасты шацёр, пад сенню якога пастаўлена скульптура Хрыста. Форма гатычнай стральчатай 3-лопасцевай аркі пад спічастым вімпергам выкарыстана ў канфігурацыі арачных прасветаў 2-га яруса. Бібліяграфія:
igspl.by | вверх | карта | в начало |