ГЛАВНОЕ УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
ГРОДНЕНСКОГО ОБЛАСТНОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА

УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
«ИВЬЕВСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ КОЛЛЕДЖ»

231337, Гродненская область, г. Ивье,
ул. Молодежная, 4
(8-01595) 6-38-85 – приемная комиссия
(8-01595) 6-38-65 - приемная
(8-01595) 6-38-66 - директор
(8-01595) 6-38-70 - бухгалтерия
E-mail: mail@igspl.by

“Вобраз жанчыны ў беларускай літаратуры”

ВЫСТАВА – ПРАГЛЯД ДА ДНЯ ЖАНЧЫН падрыхтавана ў бібліятэцы Іўеўскага ліцэя. Назва выставы: «Вобраз жанчыны ў беларускай літаратуры». На ёй прадстаўлены паэтычныя зборнікі з вершамі, прысвечанымі лепшай палове чалавецтва, жаночыя часопісы.

Вобраз жанчыны ў беларускай літаратуры ёмісты і разнастайны. Кожны аўтар стварае пэўны ідэал жанчыны. Але ж агульным застаецца тое, што на гэты вобраз ускладзена вялікая і святая місія на зямлі, бо і сусвет ачарсцвее «без ласкі вялікай жаночай». Каб гэтага не здарылася, трэба зрабіць жанчыну шчаслівай. А шчасце для жанчыны — гэта быць заўсёды пачутай і патрэбнай блізкім людзям.

Вялікую ролю надае жанчынам П. Панчанка ў сваім вершы «Белыя яблыні». Ён так захоплены вобразамі дзяўчатак, што, на думку паэта, менавіта з расцвіўшых белых яблынь нараджаюцца яны на нашай зямлі.

П. Панчанка сцвярджае, што сусвет ачарсцвее «без ласкі вялікай жаночай», і таму жанчыны «планеты заселяць, любоўю засеюць далёкія сінія зоры».

П. Броўка ў невялікім па памеры і вядомым многім вершы «Пахне чабор...» таксама праспяваў гімн каханню і маладосці. Вобраз дзяўчыны «ў белай іскрыстай хусцінцы» кліча і вабіць паэта, як само юнацтва, бо па-маладому ярка выяўлена чаша пачуццяў: і ўспаміны аб беззваротным юнацтве, і першае каханне, і прыгажосць каханай дзяўчыны.

Жанчына — гэта заўсёды і маці. Апавяданне «Маці» Я. Брыля — з ліку самых выдатных твораў у беларускай літаратуры, які ўслаўляе ахвярнасць жанчыны-маці. Шмат гора зведала на сваім шляху гэта сціплая і мужная жанчына: парабкоўства, смерць мужа, вайну, трывогу за сыноў, якіх выгнала з хаты вайна. Трымаючы «свае худыя, так мала ў жыцці цалаваныя рукі» мазалямі да мазалёў, маці не просіць ні літасці, ні спагады, не думае пра сябе і пра непазбежнасць смерці. Яна моліцца за сыноў.

У аповесці «Голы звер» М. Зарэцкага мы бачым маладую дзяўчыну Лідачку, шчырую, добрую, якая на працягу твора расчароўваецца ў каханні. Лідачка пакахала эгаістычнага, подлага Віктара, для якога не існуе нічога святога ў жыцці. Ён абяцае ажаніцца з Лідачкай. Віктар прыводзіць яе ў прытон, дамагаецца свайго і выкідвае бедную дзяўчыну як непатрэбную анучу. Апісанні вострых душэўных перажыванняў гераіні з'яўляюцца самымі запамінальнымі старонкамі аповесці.

Жанчына, старая ці маладая, заўсёды застаецца жанчынай, мудрай і добрай. Налрыклад, праз вобразы школьных старожак бабкі Мар'і і бабкі Параскі з твора Якуба Коласа «На ростанях» раскрываецца дабрыня, спагадлівасць, чуласць сялянскай душы, неабыякавасць да чужога гора.

Вобраз Ганны ў творы I. Мележа «Палеская хроніка» можна лічыць адным з паўнавартасных жаночых вобразаў у нашай літаратуры. Прырода надзяліла Ганну не толькі знешняй прыгажосцю, але і духоўным хараством. Ганна слухае свае сэрца і не кіруецца карыслівасцю. Яна жыве па прынцыпу: «Ніколі не рабіце іншым таго, чаго б не хацелі вы, каб вам рабілі іншыя». Яна заўсёды адгукаецца на чужы боль, падтрымлівае ў цяжкую хвіліну. Ганна — працавітая дзяўчына. Мы бачым яе на сенажаці, у полі з сярпом у руках, за малатарняй, у ягадах, на копцы бульбы. Заслуга I. Мележа ў тым, што вясковая дзяўчына Ганна паўстае перад намі не як нейкі узор беларускай сялянкі, а як жывы, рухомы характар. У гэтым творы I. Мележ паказаў жанчыну ў яе прыроднай сутнасці.

Дата публикации: 01.03.2021

Наш адрес и контакты | Режим работы колледжа | Одно окно | Наши реквизиты | Горячая линия | Для поступающих | Карта сайта
Лицензия на образовательную деятельность:
33200000010675
Политика в отношении обработки
персональных данных
Статистика посещений Яндекс.Метрика | Номер ресурса в БелГИЭ: 137297 | Номер свидетельства в НИРУП «ИППС»: 4141816821

Мы в социальных сетях: ВКонтакте | Одноклассники | Instagram | Threads | TikTok | Youtube      Портал рейтинговой оценки

Ивьевский государственный колледж, 2024 ©