ГЛАВНОЕ УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
ГРОДНЕНСКОГО ОБЛАСТНОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА

УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
«ИВЬЕВСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ КОЛЛЕДЖ»

231337, Гродненская область, г. Ивье,
ул. Молодежная, 4
(8-01595) 6-38-85 – приемная комиссия
(8-01595) 6-38-65 - приемная
(8-01595) 6-38-66 - директор
(8-01595) 6-38-70 - бухгалтерия
E-mail: mail@igspl.by

Іван Мележ. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

У ліцэі завяршыўся тыдзень беларускай мовы. Мэта правядзення тыдня: выхаванне цікавасці да вывучэння роднай мовы і нацыянальнай культуры праз самарэалізацыю навучэнцаў у разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах.

У рамках тыдня прайшло шмат цікавых мерапрыемстваў. Навучэнцам вельмі спадабаліся тэматычныя дні “Архітэктура Беларусі” , “Музыка Беларусі” , “Культура Беларусі” ,“Паэзія Беларусі”.

19 лютага 20 группа хэв прыняла ўдзел у складанні творчага калажа “Іван Мележ. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка”.

XX стагоддзе для Беларусі, яе культуры і літаратуры стала часам шматлікіх выпрабаванняў і стратаў. Але яно ж, гэтае стагоддзе, выяўляючы жыццёвую сілу нацыі, нарадзіла і такіх волатаў духу, як нашы вялікія класікі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Кузьма Чорны і інш. Іх мастацкія традыцыі працягваў і развіваў, уздымаючы на новую вышыню, Іван Паўлавіч Мележ.

Біяграфія сусветна вядомага літаратурнага творцы, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі БССР Івана Паўлавіча Мележа – найяскравейшы прыклад яго прадвызначанага Богам ратнага, грамадзянскага шляху.

Яго творчасць – гэта каштоўная з’ява не толькі ў беларускай літаратуры, але і ў сусветным маштабе, цікавая для тых, каму даспадобы разгадваць загадкі і паўсюль вышукваць таемны сэнс.

Дата публикации: 22.02.2021

Наш адрес и контакты | Режим работы колледжа | Одно окно | Наши реквизиты | Горячая линия | Для поступающих | Карта сайта
Лицензия на образовательную деятельность:
33200000010675
Политика в отношении обработки
персональных данных
Статистика посещений Яндекс.Метрика | Номер ресурса в БелГИЭ: 137297 | Номер свидетельства в НИРУП «ИППС»: 4141816821

Мы в социальных сетях: ВКонтакте | Одноклассники | Instagram | Threads | TikTok | Youtube      Портал рейтинговой оценки

Ивьевский государственный колледж, 2024 ©