ГЛАВНОЕ УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
ГРОДНЕНСКОГО ОБЛАСТНОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА

УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
«ИВЬЕВСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ КОЛЛЕДЖ»

231337, Гродненская область, г. Ивье,
ул. Молодежная, 4
(8-01595) 6-38-85 – приемная комиссия
(8-01595) 6-38-65 - приемная
(8-01595) 6-38-66 - директор
(8-01595) 6-38-70 - бухгалтерия
E-mail: mail@igspl.by

Пред.Карта сайтаСлед.


«Такі на планеце куточак адзін…»

У рамках патрыятычнай акцыі “Я - грамадзянін Беларусі”, прысвечанай Дню Канстытуцыі, у Іўеўскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным лщэі прайшоу вечар-сустрэча з таленавітымі землякамі пад назвай “Жыву ў Беларусі i тым ганаруся!”.

На сустрэчу з ліцэістамі прыйшлi энтузіяст-краязнауца Іван Адольфавіч Пракопчык i самадзейная паэтка Яніна Іосіфаўна Халява.

Як сказала вядучая мерапрыемства Таццяна Шаўчук, грамадзянскаць i патрыятызм непарыўна звязаны з тымі месцамі, дзе чалавек нарадзіўся i вырас. Чым паўней яго веды аб гісторыі i дні сённяшнім роднага краю, тым больш пранікнёна ён ставіцца да спадчыны cвaix землякоў, да традыцый i мінуўшчыны свайго рэгіёну. Кожная мясціна мае сваю самабытную культуру i рэгіянальныя асаблівасці. Дапамагаюць даведацца пра свой край, пра яго слынных землякоу, пра традыцыі сваix продкаў краязнаўцы-энтузіясты. Нашаму раёну такіх няўрымслівых, улюблёных у свой край людзей не бракуе.

Акрамя таго, што яны знаходзяць магчымасць вывучаць i адшукваць звесткі краязнаўчага кшталту, многія імкнуцца данесці ix да шырокай аудыторыі, у прыватнасці, друкуючы матэрыялы у нашай “раёнцы”. Тым самым робяць вялікую справу - выхоўваюць у чытача пачуцці патрыятызму i любові да роднага краю. Краязнаўцы - гэта i добрая падтрымка для студэнтаў-гісторыкау, якія займаюцца вывучэн-нем дадзенага накірунку.

Звяртаючыся да ліцэістаў, I. Пракопчык пачаў свае выступленне са слоў, што дзе б чалавек не знаходзіуся, куды не закінуў яго лес, ён заўсёды павінен памятаць, што ёсць родныя мясціны, бацькоўская хата - усё тое, з чаго пачыналася жыццё. У якасці прыкладу краязнаўца прывёў гісторыю жыцця свaix знаёмых, якія калісьці пакінулі малую радзіму i пераехалі жыць за мяжу. Хаця там i наладзіўся дабрабыт, але яны так сумуюць па cвaiм кpai, што, не гледзячы на вялікую адлегласць, наведваюць родны куточак. Найперш ідуць у лес, дзе да болю знаёмая кожная сцяжынка, кожнае дрэўца, спяшаюцца ў школу, каб убачыць настаўнікау, сяброў.

Іван Адольфавіч расказаў прысутным у зале некалькі легенд роднага краю, якія яму ўдалося сабраць, дзякуючы ўласнай дапытлівасці i вялікай цікавасці.

Любоў да свайго роднага краю, да вёскі, да яе шчырых, працавітых людзей гучала ў вершах Я. Халява. Яніна Іосіфаўна пранікнёна расказвала моладзі аб тым, што чалавек павінен ганарыцца сваей радзімай, сваім народам, сваёй мовай.

Мерапрыемства суправаджалася відэафільмам пад назвай "Роднае Іўe". На экране ва ўнісон выступления гасцей з'яўляліся прыгожыя наднямонскія краявіды, рамонкавыя лугі, блакіт азёрнай далечы, знаёмыя кожнаму вуліцы i завулкі.

Яшчэ адна дэталь: мерапрыемства мела зваротную сувязь. Сведчанне гэтаму — інтарэс моладзі да гісторыі свайго краю, да людзей, яюя з'яуляюцца нашым гонарам. Гэта адлюстроўвалася ў пытаннях i уважлівых адносінах да гасцей.

I. БУТУРЛЯ

Пред.Карта сайтаСлед.



Наш адрес и контакты | Режим работы колледжа | Одно окно | Наши реквизиты | Горячая линия | Для поступающих | Карта сайта
Лицензия на образовательную деятельность:
33200000010675
Политика в отношении обработки
персональных данных
Статистика посещений Яндекс.Метрика | Номер ресурса в БелГИЭ: 137297 | Номер свидетельства в НИРУП «ИППС»: 4141816821

Мы в социальных сетях: ВКонтакте | Одноклассники | Instagram | Threads | TikTok | Youtube      Портал рейтинговой оценки

Ивьевский государственный колледж, 2024 ©